BE RU EN

Расейскі самалёт парушыў паветраную прастору Эстоніі

  • 21.05.2019, 11:04

Самалёт не падтрымліваў сувязь праз радыё з дыспетчарскай службай краіны.

Расейскі самалёт парушыў паветраную мяжу Эстоніі блізу выспы Вайндлоо і правёў у паветранай прасторы Эстоніі менш за адную хвіліну.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на партал ERR.

У мінулую суботу ў паветраную прастору Эстоніі блізу выспы Вайндлоо без дазволу ўвайшоў самалёт ТУ-154 ВМФ РФ.

Самалёт правёў у паветранай прасторы Эстоніі менш за адну хвіліну.

Транспандэр самалёта быў уключаны, самалёт кіраваўся згодна пададзенаму плану палёту. Самалёт не падтрымліваў сувязь праз радыё з дыспетчарскай службай Эстоніі.

У панядзелак МЗС выклікаў амбасадара Расеі ў Эстоніі і перадаў яму ноту. Гэта першае за гэты год парушэнне паветранай мяжы Эстоніі самалётам РФ.

Апошнія навіны