BE RU EN

Святаслаў Вакарчук: Мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за фармаванне ўрада

  • 21.05.2019, 9:21

Лідар партыі «Голас» распавёў аб палітычных мэтах.

Музыка Святаслаў Вакарчук заявіў пра гатоўнасць браць на сябе адказнасць, удзельнічаючы ў палітычным жыцці краіны пасля абрання ў Вярхоўную Раду Украіны.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала ICTV, інфармуе Цензор.НЕТ.

"Мы ідзём ва ўкраінскую палітыку сур'ёзна і надоўга. Мы хочам уплываць на ўладу, так ці інакш. Калі давераць нам выбарцы, мы будзем за гэта адказваць. Мы гатовыя браць на сябе ўсялякую адказнасць, у тым ліку за фармаванне ўрада, прапаноўваць кандыдатуру прэм'ер-міністра. Мы не баімся гэтага, у тым ліку асабіста я", - сказаў Вакарчук.

Нагадаем, 16 траўня Вакарчук абвясціў пра ўдзел сваёй партыі "Голас" на выбарах у Вярхоўную Раду. Музыка таксама прадставіў некалькіх першых чальцоў каманды.

Апошнія навіны