BE RU EN

Святаслаў Вакарчук: Украіна павінна змяніць ранейшую выбарчую сістэму

  • 20.05.2019, 16:27

Лідар партыі «Голас» пракаментаваў роспуск Вярхоўнай Рады Украіны.

Лідар украінскай палітычнай партыі «Голас», музыка Святаслаў Вакарчук заяўляе, што ўзначаленая ім палітсіла брацьме ўдзел у найбліжэйшых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны і патрабуе змяніць выбарчую сістэму перад выбарамі на прапарцыйную і з адкрытымі спісамі.

«Партыя «Голас» будзе ўдзельнічаць у найбліжэйшых выбарах у Вярхоўную Раду, калі б яны не адбыліся», - цытуе прэс-служба палітсілы заяву Святаслава Вакарчука аб магчымых пазачарговых парламенцкіх выбарах, паведамляе сensor.net.

«Аднак перавыбары паводле ранейшых правілаў - гэта прадаўжэнне старой палітыкі пад кантролем алігархічных элітаў. Гэта прадаўжэнне старой карупцыі. Падчас такіх выбараў месцы ў партыйных спісах прадаюцца, выбаршчык топчацца, а ў мажарытарных акругах пануе подкуп і ціск адмінрэсурсу», - адзначыў Вакарчук.

Партыя «Голас» мяркуе, што Украіне неабходная прапарцыйная выбарчая сістэма з адкрытымі спісамі, бо для новай палітыкі, свабоднай ад карупцыі, патрэбнае новае выбарчае заканадаўства.

«Мы павінны замяніць ранейшую выбарчую сістэму, якая засталася нам у спадчыну яшчэ з часоў Януковіча. Новая выбарчая сістэма - гэта падсправаздачнасць кожнага дэпутата перад выбаршчыкамі. Гэта немагчымасць правесці ў Вярхоўную Раду прадстаўнікоў партыі, якая страціла рэпутацыю і давер. Гэта інтарэсы выбаршчыка над інтарэсамі палітыкаў. Менавіта такой павінна быць новая палітыка», - сказаў лідар партыі «Голас» Вакарчук.

Апошнія навіны