BE RU EN

Аўстраліец, які злавіў голымі рукамі кракадзіла, стаў зоркай сеціва

  • 20.05.2019, 13:13

Мужчына надумаў праверыць, ці не страціў набытыя ў юнацтве паляўнічыя навыкі.

Жыхар Аўстраліі выцягнуў невялікага кракадзіла голымі рукамі проста з вады. Пра гэта паведамляе Daily Mail (пераклад - korrespondent.net).

Нікалас Міляры Фітцпатрык з дзяцінства займаўся паляваннем, але доўга не практыкаваўся. Мужчына надумаў праверыць ці засталіся ў яго навыкі лоўлі кракадзілаў. Ягонае паляванне на рэптылію відавочцы знялі на відэа.

На кадрах бачна, як мужчын зайшоў у ваду па калена і хапае невялікага аўстралійскага кракадзіла. Аўстраліец прадэманстраваў сваю здабычу на камеру і адпусціў рэптылію.

Фіцпатрык адзначыў, што ніколі раней не лавіў кракадзілаў, але быў упэўнены, што зробіць усё правільна.

Апошнія навіны