BE RU EN

«Зялёную зону» Багдада абстралялі з «Кацюшы»

  • 20.05.2019, 9:15

У месцы абстрэлу размешчаныя ўрадавыя ўстановы і замежныя амбасады.

Рэактыўны набой выбухнуў у нядзелю ў Багдадзе на адлегласці меншай за адзін кіламетр ад амбасады ЗША, у «зялёнай зоне» - раёне з падвышанымі мерамі бяспекі. Тут размешчаны ўрадавыя ўстановы і замежныя прадстаўніцтвы, паведамляе «Радыё Свабода».

Ірацкія афіцыйныя крыніцы паведамілі, што ў выніку разрыву набою, выпушчанага меркавана з ўстаноўкі «Кацюша», ахвяр ці пацярпелых няма.

Нядзельны абстрэл «зялёнай зоны» - першы з верасня мінулага года. Прадстаўнік міністэрства абароны Іраку паведаміў агенцтву AP, што набой упаў паблізу помніка Невядомаму жаўнеру. Вядзецца расследаванне абставін абстрэлу.

Са слоў прадстаўніка ірацкага камандавання, стрэл быў зроблены з усходняга прыгараду Багдаду, дзе размяшчаюцца атрады, якія падтрымліваюцца Іранам. Але з паведамленняў агенцтва AFP, ракета была выпушчаная з адкрытай пляцоўкі на поўдні Багдаду.

Апошнія навіны