BE RU EN

Вакарчук распавёў, ці будзе супрацоўнічаць з Зяленскім

  • 20.05.2019, 8:20

Лідар партыі «Голас» заявіў, што асноўныя перамены ва Украіне зробіць парламент, а не прэзідэнт.

Лідар гурта «Акіян Эльзы» і новай палітычнай партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук заявіў, што ўзаемадачыненні ягонай партыі з ініцыятывамі абранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага будуць залежаць ад ягонай палітыкі. Пра гэта Вакарчук сказаў у эфіры тэлеканала 1+1, паведамляе liga.net.

Вакарчук заявіў, што трэба змяніць стаўленне да палітыкі, бо новая палітыка не ў сляпым даверы прэзідэнту, як гэта было, са слоў лідара «Галасу», у 2004 і 2014 гадах, а ў тым, каб зрабіць яго падсправаздачным выбарцам.

Новы палітык сказаў, што калі прэзідэнт будзе прапаноўваць і праводзіць перамены, то ягоная палітычная сіла іх падтрымае і будзе прапаноўваць яшчэ большыя змены. Калі ж прэзідэнт не будзе гэтага рабіць, то, паводле слоў Вакарчука, яго трэба будзе прымусіць адказваць перад выбарцамі.

У гэтым жа эфіры Вакарчук сказаў, што перакананы, што асноўныя змены ў краіне робіць парламент, а не прэзідэнт.

15 траўня Вакарчук заявіў, што мае намер удзельнічаць са сваёй партыяй «Голас» у выбарах у парламент і змяніць такім чынам старую палітыку.

16 траўня паведамлялася, што лідар гурта «Акіян Эльзы» не плануе спыняць музычную творчасць, «калі не давядзецца ісці ў выканаўчую ўладу».

Апошнія навіны