BE RU EN

Сетка заправак «Беларуснафты» скасавала зніжкі на паліва

  • 2.05.2019, 13:47

Атрымаць зніжку можна будзе толькі на тавары і паслугі.

З 1 траўня ў праграме лаяльнасці сеткі аўтазаправачных станцый «Беларуснафта» адбыліся змены.

Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі, піша сайт «Белорусы и рынок».

Нагадаем, раней, аплаціўшы цягам месяца на АЗС тавары і паслугі на 20-30 і больш рублёў з выкарыстаннем карты лаяльнасці, можна было зарабіць зніжку на паліва на 3-5%. Цяпер зніжкі на паліва касуюцца. Атрымаць зніжку можна будзе толькі на тавары і паслугі.

Набыўшы на АЗС цягам месяца тавараў і паслуг на 20 і больш рублёў, без уліку паліва, можна атрымаць узровень «Срэбраны» і ў наступным месяцы мець зніжку на тавары і паслугі 3%. Пакупкі на 30 і больш рублёў даюць узровень «Залаты» і зніжку 5%. Тым, хто набыў хоць нешта на суму да 20 рублёў, надаецца ўзровень «Бронзавы» і зніжка 1%.

Апошнія навіны