BE RU EN

Якое месца Расея цяпер займае ў сусветным інтэрнэце - у адным малюнку

  • 2.05.2019, 10:12

Улады РФ рыхтуюцца да ізаляцыі Рунэту.

Закон аб ізаляцыі расейскага сегмента інтэрнэту прыняты, а 1 траўня яго падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Калі Рунэт будзе ізаляваны ад вонкавага свету, то ўнутры Расеі застанецца толькі невялікая частка глабальнай Сеткі, піша meduza.io.

У расейскіх даменных зонах .ru і рф зарэгістраваныя блізу шасці мільёнаў сайтаў - менш за 2% ад агульнай колькасці даменных імёнаў. Аўдыторыя Рунэту складае 90 мільёнаў чалавек, а ўсяго ў свеце амаль чатыры мільярды карыстальнікаў інтэрнэту. Са звестак Cisco, у 2017 годзе на Расею прыпадала толькі 3% сеткавага трафіку ад агульнасусветнага.

Апошнія навіны