Названая бяспечная колькасць кубкаў кавы штодзень
- 19.05.2019, 20:06
Навукоўцы з Універсітэта Паўднёвай Аўстраліі вызначылі, колькі кубкаў кавы штодзень можна піць без шкоды для здароўя.
Выявілася, што рызыка ўзнікнення захворванняў сэрца павялічваецца на 22% пасля шостай порцыі напою, піша iz.ru.
Агулам спецыялісты вывучылі звесткі аб здароўі больш як 347 тысяч чалавек ад 37 да 73 гадоў. Яны адзначылі, што большасць людзей у сярэднім ўжываюць 1,5 кубка гэтага напою штодзень і рэдка хто перавышае ўсталяваную норму шэсць кубкаў. Пры гэтым даследчыкі адзначылі, што ў некаторых людзей адсутны ген CYP1A2, які дапамагае засвойваць кафеін.
«Аднак усё, хто вельмі адчувальны да кафеіну, да прыкладу, адчуваюць пачашчанае сэрцабіцце - самі абмяжоўваюць спажыванне напою, каб пачувацца лепш. Таму людзі, якія п'юць шмат кавы, напэўна, неўспрымальныя да яе», - цытуе даследчыкаў Daily Mail.
Раней у красавіку навукоўцы высветлілі, што кубак кавы ў штодзённым меню можа знізіць рызыку развіцця хвароб сэрца і судзін. Выявілася, што ў пладах і кававых зярнятах змяшчаецца шмат поліфенолаў, якія могуць выконваць цэлы шэраг сэрцаахоўных функцый.