BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе да +27

  • 19.05.2019, 17:05

На захадзе краіны прагназуюць дажджы і навальніцы.

У найбліжэйшыя дні, 20 траўня, у Беларусі чакаецца надвор'е са зменнай воблачнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі на захадзе краіны часам пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі.

Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні: уначы слабы, удзень парывісты. У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях удзень у асобных раёнах парывы ветру дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе 9-15 градусаў цяпла, удзень - 21-27 са знакам плюс, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны