BE RU EN

На шэсце супраць АКБ у Берасці выйшла больш за 300 чалавек

  • 19.05.2019, 13:13

Пратэстоўцы прайшлі цэнтрам горада.

У Берасці на традыцыйную нядзельную акцыю супраць акумулятарнага завода выйшла больш за 300 чалавек, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Берасця.

Паводле звестак праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, спачатку пакарміць галубоў на плошчу выйшлі блізу 200 чалавек. Людзі абмяркоўвалі прыпыненне фуры пад Кобрынам, адстаўку намесніцы міністра прыроды Іі Малкінай і працу завода АКБ. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на прадпрыемстве ідзе працэс пусканаладкі, але актывісты сцвярджаюць, што гэта паўнавартасная вытворчасць, якая ўжо цяпер забруджвае асяроддзе, паведамляе «Брестская газета».

ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: b-g.by
ФОТА: b-g.by
ФОТА: b-g.by

Потым колькасць людзей на плошчы стала павялічвацца.

«Усё, што мы знайшлі ў дакументах яшчэ да таго, як завод пабудавалі, уся гэтая гадасць ужо палезла з усіх шчылін» - сказаў адзін з лідараў ініцыятыўнай групы ў барацьбе з заводам Дзмітрый Бекалюк.

Акцыя на плошчы Леніна перарасла ў шэсце па цэнтры горада.

Блізу 12.40 большасць з тых, хто сабраўся на плошчы, прайшлі вуліцай Пушкінскай, а затым Савецкай да ЦУМа.

Апошнія навіны