BE RU EN

Як Латвія зэканоміла сотні тысяч еўраў з бюджэту

  • 18.05.2019, 21:04

Цікавы досвед суседняй краіны.

За 2018 год выдаткі паліцыі на паліва ўпалі на 12,3%. Гэта дазволіла зэканоміць больш за 400 тысяч еўраў з бюджэту Латвіі, піша «Салідарнасць» са спасылкай на delfi.lv.

З 2013 да 2016 год Дзяржкантроль Латвіі апавяшчаў паліцыю пра тое, што яна недастаткова кантралюе выкарыстанне транспарту: не сочыць за тым, хто і куды ездзіць на аўто, глядзіць скрозь пальцы на запаўненне маршрутных лістоў і г. д. Да прыкладу, 18% аўто ездзілі без GPS, хоць гэта забаронена законам. А ў 33% выпадкаў звесткі маршруту GPS разыходзіліся з прапісаным у маршрутным лісце адлегласцю.

У выніку праверак Бюро ўнутранай бяспекі МУС завяло некалькі крымінальных спраў на паліцэйскіх, якія кралі паліва. А Дзяржаўная паліцыя ў 2017 годзе ўдасканаліла сістэму кантролю выкарыстання транспарту.

Згодна з правіламі, пры кожнай запраўцы аўто работнік паліцыі павінен заліць поўны бак і запісаць звесткі адометра, прыбора, які вымярае пройдзеную аўтамабілем адлегласць. Акрамя таго, дакупілі 150 GPS-модуляў для транспарту.

Засталося купіць 253 і ўсе паліцэйскія аўтамабілі Латвіі будуць абсталяваныя GPS.

Апошнія навіны