BE RU EN

Сёння «Ноч музеяў»: У Беларусі ў акцыі ўдзельнічаюць больш за 100 устаноў

  • 18.05.2019, 16:35

У нашай краіне акцыя праходзіць 14-ы год запар.

Сёння «Ноч музеяў» - сусветная акцыя, калі музейныя ўстановы адкрываюць свае дзверы усім ахвочым і дазваляюць не толькі паглядзець сталыя экспазіцыі, але і паўдзельнічаць у рознага кшталту культурных мерапрыемствах, паведамляе euroradio.by.

У Беларусі сёлета ў акцыі ўдзельнічаюць больш за 100 дзяржаўных музейных устаноў. У нашай краіне «Ноч музеяў» праходзіць 14-ы год запар.

У рамках маштабнай акцыі можна наведаць музычныя вечары, квэсты, тэатральныя пастаноўкі, паўдзельнічаць у літаратурных гасцёўнях і майстар-класах, патрапіць на сустрэчу з вядомымі людзьмі, на лекцыі і нават модныя дэфіле. Такую разнастайную праграму сёлета падрыхтавалі беларускія музеі для сваіх наведвальнікаў.

У Мірскім і Нясвіжскім замках пройдуць праграмы гістарычнай рэканструкцыі. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае пакатацца на паветраным шары, мотадэльтаплане і рэтраматацыкле. Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прадэманструе праграму, прысвечаную 200-годдзю кампазітара Станіслава Манюшкі. Сёлета ў «Ночы музеяў» удзельнічаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, прыватныя музеі, установы адукацыі.

Апошнія навіны