BE RU EN

Мікалай Статкевіч у Гомелі: Моцна адчуваецца павальная нянавісць да Лукашэнкі

  • 18.05.2019, 13:56

Ідзе пошук шляхоў, як гэтыя перамены ажыццявіць.

Лідэр Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу наведаў Гомель.

На сустрэчу з Мікалаем Статкевічам прыйшлі больш за 50 чалавек - мясцовыя актывісты апазіцыйных структур і простыя гараджане. Галоўная тэма, якая абмяркоўвалася, - выхад Беларусі з крызісу.

Падрабязнасці сустрэчы лідар БНК распавёў сайту Charter97.org:

- Прыйшлі больш за 50 чалавек - людзі абсалютна розныя, было шмат новых асоб. Але ўсе выказвалі гатоўнасць падтрымліваць нас і працаваць. Адметная рыса, што вельмі моцна адчуваецца - усеагульная павальная нянавісць да Лукашэнкі. Людзі хочуць пераменаў і ідзе пошук шляхоў, як гэтыя перамены ажыццявіць.

Асноўныя праблемы рэгіёну - адсутнасць працы, нізкія заробкі, беззаконне ўлады, неабходнасць з'язджаць працаваць за мяжу. Самыя актыўныя гамельчукі з'ехалі працаваць у суседнюю Расею. Як сказаў адзін таксіст: «Нам даюць хлеба, каб не памерлі з голаду, але ў асноўным на нас плююць. У маёй запісной кніжцы большасць ужо не тут».

Самая вялікая бяда Беларусі - губляем людзей. Лукашэнка губіць краіну.

Заўважыў, што надзеі на «выбары» ў людзей няма, усе разумеюць, што гэта прафанацыя. У нас толькі адзін верны спосаб перамен - працяглыя масавыя пратэстныя акцыі. Людзі выказвалі гатоўнасць актыўна працаваць з БНК. Прага пераменаў, вялізнае жаданне зменаў - вось мае адчуванні пасля паездкі ў Гомель.

КРЫНІЦА: FACEBOOK.COM
КРЫНІЦА: FACEBOOK.COM
КРЫНІЦА: FACEBOOK.COM
КРЫНІЦА: FACEBOOK.COM

Апошнія навіны