БАТЭ падолеў «Нёман» і выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі
- 17.05.2019, 21:31
Берасцейскае «Дынама», якое ідзе следам, яшчэ не правяло матч у рамках 8-га тура нацыянальнага першынства.
БАТЭ нанёс паразу «Нёману» ў выязным матчы 8-га тура нацыянальнага чэмпіянату - 1:0, паведамляе pressball.by.
Адзіны гол на рахунку Яўгена Яблонскага.
НЁМАН - БАТЭ - 0:1
НЁМАН Курганскі (к) - Веселі (Алыкулаў, 59), Кантарыя, Горбач, Бебе - Якімаў, Бабічаў (Рудзік, 70) - Еўдакімаў (Жукоўскі, 73), Лягчылін, М. Яблонскі - Атэменг.
Запасныя: Шышлоў, Расадкін, Канцавы, Ляшко.
БАТЭ: Шчарбіцкі - Ёнасен, Філіпавіч, Е. Яблонскі, Драгун, Дубаіч (Скавыш, 76), Філіпенка, Стасевіч (к), Волкаў, Бага (Бярозкін, 70), Міліч.
Запасныя: Чычкан, Натху, Рыас, Вілюмсан, Мукам.
ГОЛ: 0:1 - Е. Яблонскі (34).
ПЕРАСЦЯРОГІ: Філіпенка (69), Міліч (75).