BE RU EN

Салдаты расейскага войска зафіксаваныя ў Баранавічах

  • 17.05.2019, 21:07

Актывіст сфатаграфаваў салдат РФ каля ўваходу ў чыгуначны вакзал.

17 траўня 2019 года ў г. Баранавічы Берасцейскай вобласці прыбыла падраздзяленне УС Расейскай Федэрацыі. Салдат дзяржавы-агрэсара зафіксаваў побач з цэнтральным уваходам у чыгуначны вакзал «Баранавічы-Палескія» мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Гундар, паведамляе informnapalm.org.

На сведчанне Гундара мінакі, якія праходзілі побач, пыталіся ў расейскіх вайскоўцаў, што яны тут робяць, а таксама адзначалі, што падобным чынам у 1941 годзе тут фатаграфаваліся салдаты Вермахта. На заўвагу расейскага афіцэра, навошта актывіст робіць фотафіксацыю, Уладзімір Гундар адказаў, што яму гэта трэба і ён знаходзіцца ў сябе дома, на што камандзір расейскага падраздзялення заявіў, што і яны знаходзяцца дома.

Грамадскі актывіст таксама выказаў меркаванне, што беларусы выступаюць супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Цалкам магчыма, расейскае падраздзяленне прыбыло ў Баранавічы для далейшай транспарціроўкі на 474-ы асобны радыётэхнічны вузел «Ганцавічы» (в/ч 03522, пас. Азярэчча Менскай вобл., размешчаны за 40 км ад Баранавічаў), дзе дыслакуецца радыёлакацыйная станцыя папярэджання аб ракетным нападзе 70М6 «Волга» Касмічных войскаў ПКС Расейскай Федэрацыі.

Апошнія навіны