BE RU EN

ЕЗ зацвердзіў новы рэжым санкцый за кібератакі

  • 17.05.2019, 19:54

Новы санкцыйны рэжым ствараецца перад выбарамі ў Еўрапейскі парламент.

Еўрапейскі Звяз (ЕЗ) зацвердзіў новы рэжым увядзення санкцый за кібератакі як на сябраў Еўразвязу, так і на іншыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Еўракамісіі, паведамляе rbc.ua.

Паведамляецца, што міністры фінансаў ЕЗ зацвердзілі санкцыйны рэжым, які дазваляе краінам звязу замарожваць актывы і ўводзіць забарону на ўезд у дачыненні да людзей, фірмаў і дзяржаўных органаў, якіх прызнаюць вінаватымі ў датычнасці да кібератак.

Новы санкцыйны рэжым ствараецца перад выбарамі ў Еўрапейскі парламент, якія пройдуць 23-26 траўня. Чыноўнікі ЕЗ абвінавачваюць Расею ў хакерскіх нападах супраць краін Захаду. Расея, як правіла, зняпраўджвае абвінавачванні.

Адзначым, Італія супрацьстаіць прапановам шэрагу іншых сябраў ЕЗ аб увядзенні санкцый супраць краін, якія ажыццяўляюць кібератакі.

Апошнія навіны