BE RU EN

Павел Клімкін падаў у адстаўку з пасады кіраўніка МЗС Украіны

  • 17.05.2019, 15:40

Украінскі палітык будзе балатавацца ў Вярхоўную Раду.

Пра гэта Павел Клімкін паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, піша "Европейская правда".

«Толькі што я напісаў заяву аб адстаўцы. У панядзелак, у дзень інаўгурацыі, накірую яе Вярхоўнай радзе і новаму прэзідэнту. Я думаю, што так правільна. Правільна па-чалавечы, правільна з пункту гледжання нармальнай палітычнай культуры, бо нам яна патрэбная», - сказаў Клімкін.

Ён адзначыў, што пра сваю адстаўку загадзя папярэдзіў новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«У яго павінна быць права на сваю замежнапалітычную каманду, на пабудову замежнапалітычнай стратэгіі. Але я сказаў, што буду дапамагаць там, дзе трэба будзе, і там, дзе супадаюць нашы прынцыпы і наша бачанне», - дадаў Клімкін.

Ён таксама заявіў, што збіраецца балатавацца ў Вярхоўную раду «з камандай, з якой я падзяляю каштоўнасці, прынцыпы і бачанне, як ісці далей».

Апошнія навіны