BE RU EN

Лукашэнка: Асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы павінны пачацца ўжо ў жніўні

  • 17.05.2019, 13:03

Дыктатар анансаваў старт выбарчай кампаніі.

Аптымальная дата правядзення парламенцкіх «выбараў» у Беларусі будзе вызначаная найбліжэйшым часам, аднак асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы павінны пачацца ўжо ў жніўні, заявіў Лукашэнка, паведамляе «Інтэрфакс».

«Выбары» (парламента - заўв.) прапануецца правесці ў лістападзе гэтага года. З аптымальнымі датамі мы вызначымся неўзабаве. Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам павінны пачацца ўжо ў жніўні", - сказаў Лукашэнка ў пятніцу на нарадзе аб арганізацыі і правядзенні будучых «выбараў».

Як паведамлялася, у красавіку Лукашэнка падчас паслання, прапанаваў датэрмінова правесці парламенцкія «выбары». Лукашэнка прапанаваў правесці іх 7 лістапада. Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына пазней паведаміла, што прапануе Лукашэнку правесці «выбары» 17 лістапада 2019 года.

Апошнія навіны