BE RU EN

Святлана Алексіевіч сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве

  • 17.05.2019, 12:29

Нобэлеўская лаўрэатка будзе госцяй міжнароднага фэсту літаратуры «Апостраф».

Лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч будзе госцяй Міжнароднага фэсту літаратуры «Апостраф», які неўзабаве пачнецца ў Варшаве, паведамляе «Польскае радыё». Гэта найбуйнейшы ў Польшчы і адзін з самых вялікіх літаратурных фэстаў у Еўропе.

«Апостраф» - гэта дзясяткі сустрэч, дыскусіі ды іншыя літаратурныя падзеі, арганізаваныя крамай Empik, як знак падзякі аматарам чытання. Стрыжнем праграмы з'яўляюцца мерапрыемствы ў сталічным тэатры «Паўшэхны» (Teatr Powszechny).

Госці фестывалю, польскія і замежныя аўтары, сустрэнуцца з чытачамі таксама ў Кракаве, Уроцлаве, Катавіцах, Гданьску і Познані.

Сустрэча са Святланай Алексіевіч пройдзе ў Варшаве 26 траўня а 18 гадзіне на Вялікай сцэне ў тэатры «Паўшэхны».

Апошнія навіны