BE RU EN

Аўтамабіль забойцаў афіцэра ДАІ, хутчэй за ўсё, быў на нумарах-дублікатах

  • 17.05.2019, 11:25

Журналісты адшукалі ўладальніка аўтамабіля з рэгістрацыйным нумарам, які фігуруе ў справе.

Nn.by звязалася з уладальнікам аўтамабіля з расейскім рэгістрацыйным нумарам «у694ор98». Паводле інфармацыі блогера NEXTA, менавіта на гэтым аўтамабілі быў выкрадзены і забіты 22-гадовы лейтэнант ДАІ Яўген Патаповіч.

53-гадовы Васіль Н. - ураджэнец Смаленскай вобласці, але мае беларускае грамадзянства і жыве ў Віцебску.

«Мой аўтамабіль увесь дзень стаяў пад вокнамі інтэрната, дзе мы жывем разам з жонкай. Учора ўвечары прыйшла міліцыя, аўто забралі. Цяпер яно ў іх на экспертызе. Ці браў хто-небудзь аўто, я не ведаю. Калі я прыйшоў, самаход быў на месцы», - запэўніў карэспандэнта ўладальнік аўтамабіля.

У Расеі распаўсюджаная з'ява - выраб рэгістрацыйных нумароў-дублікатаў. Атрымліваецца, што па краіне адначасова ездзіць некалькі «аднолькавых» аўто.

Часцей за ўсё сапраўдны ўладальнік аўто даведаецца пра гэта, толькі калі яму «прыходзяць» чужыя штрафы са звесткамі фотафіксацыі.

Апошнія навіны