BE RU EN

Лукашэнка: У Расеі стае тых, хто хацеў бы «наклонить»

  • 17.05.2019, 8:21

Дыктатар мяркуе, што ў Расеі непрыстойная канкурэнцыя.

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра непрыстойную канкурэнцыю ў Расеі і праблемы ў рэалізацыі там беларускай прадукцыі, паведамляе прэс-служба правадыра.

Звяртаючыся да новага генеральнага дырэктара рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіроўная кампанія холдынгу» Беларуская цэментная кампанія» Аляксандру Даўгалы, Лукашэнка запатрабаваў падвысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў цэментнай галіны і павялічыць аб'ёмы рэалізацыі іх прадукцыі на замежных рынках.

«Там у нас праблем было вельмі шмат. Я нават падазраваў, што сёй-той там стварае гэтыя праблемы, асабліва ў кірунку Расеі. Так, не так проста з Расеяй працаваць. Там стае тых, хто хацеў бы нахіліць. Канкурэнцыя, прытым канкурэнцыя непрыстойная», - заявіў дыктатар.

Паводле інфармацыі прэс-службы, Лукашэнку паведамілі, што сітуацыя з рэалізацыяй цэменту за мяжу палепшылася. Заводы дыверсіфікавалі экспарт, пераарыентаваліся на еўрапейскі рынак, там гатовыя закупляць айчынную прадукцыю больш высокімі коштамі. Істотна выраслі пастаўкі ў Польшчу, Латвію, Украіну. Разам з тым значны аб'ём рэалізуецца на ўнутраным рынку. У сувязі з гэтым Лукашэнка ўказаў на неабходнасць пашыраць сферу выкарыстання цэменту ў краіне.

Апошнія навіны