BE RU EN

Беларус Іван Іванкоў уключаны ў Міжнародную Залу славы спартыўнай гімнастыкі

  • 16.05.2019, 21:16

Ён стаў пятым беларусам у спісе.

Славуты беларус Іван Іванкоў уключаны ў Міжнародную Залу славы спартыўнай гімнастыкі, паведамляе pressball.by.

Наш суайчыннік з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам свету ў мнагабор'і (1994 г., 1997), двухразовым чэмпіёнам Еўропы ў мнагабор'і (1994 г., 1996) 11-разовым прызёрам чэмпіянатаў свету. Іванкоў стаў пятым беларусам у Зале славы пасля Вольгі Корбут, Нэлі Кім, Святланы Багінскай і Віталя Шчэрбы.

Таксама у 2019 годзе ў Залу славы ўключаны амерыканец Шон Джонсан, расейка Марыя Філатава і кітаец Лі Сяапэн.

Апошнія навіны