BE RU EN

Цімафей Калачоў пакідае «Растоў»

  • 16.05.2019, 20:17

Для беларускага футбаліста матч з «Зенітам» стане развітальным за «Растоў».

Беларускі паўабаронца «Растова» Цімафей Калачоў завяршае выступленне за клуб, паведамляе прэс-служба каманды.

«Матч 29-га тура РПЛ «Растоў» - «Зеніт» стане развітальным для легенды растоўскага клуба Цімафея Калачова ў складзе каманды», - паведамляе твітэр клуба.

Застаецца невядомым, ці завершыць Калачоў прафесійную кар'еру.

Калачоў выступаў за растоўскі клуб у сезоне-2005/07, а таксама з 2010 года.

З «Растовам» футбаліст станавіўся ўладальнікам Кубка Расеі ў сезоне-2013/14 i срэбным прызёрам чэмпіянату Расеі-2015/16.

Апошнія навіны