BE RU EN

Мэркель выключыла свой удзел у еўрапейскай палітыцы пасля 2021 года

  • 16.05.2019, 17:51

Нямецкі палітык не будзе прэтэндаваць на высокую пасаду ў ЕЗ.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на DW.

Ангела Мэркель сказала, што яна «не будзе даступная для якога-небудзь палітычнага офіса, незалежна ад таго, дзе ён будзе знаходзіцца» на прэс-канферэнцыі са сваім нідэрландскім калегам, прэм'ер-міністрам Маркам Рутэ, у Бэрліне.

Канцлерка выключыла пераход на еўрапейскую пасаду яшчэ ў кастрычніку мінулага года, калі паведаміла, што сыдзе ў адстаўку пасля заканчэння апошняга тэрміна на пасадзе канцлера.

Аднак Мэркель выклікала новую хвалю спекуляцый пасля таго, як яна распавяла Süddeutsche Zeitung пра сваю «адказнасць» за будучыню Еўропы.

«Многія людзі турбуюцца пра Еўропу, у тым ліку і я. Гэта дае мне яшчэ большае пачуццё адказнасці, каб клапаціцца пра лёс нашай Еўропы разам з іншымі», - сказала яна.

Апошнія навіны