BE RU EN

Фотафакт: У Курапатах прайшла міжканфесійная малітва

  • 16.05.2019, 17:46

Удзельнікі набажэнства ўсклалі кветкі і свечкі да памятнага каменя на Галгофе.

У Курапатах прайшла міжканфесійная малітва пад кіраўніцтвам праваслаўнага святара Адрыяна Латушкі, піша «Новы час».

У набажэнстве ўдзельнічалі святары-ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Цэрквы і мясцовыя супольнасці перад тварам сацыяльных выклікаў», якая цяпер праходзіць у Менску, а таксама невялікая колькасць мясцовых вернікаў.

Са слоў Адрыяна Латушкі, праваслаўная царква заўсёды памятае і шануе памяць бязвінна загінулых пакутнікаў. Святар засмучаны нядаўнім вандалізмам беларускіх уладаў ва ўрочышчы. Цяпер праваслаўная царква, паводле ягоных слоў, збірае і аналізуе інфармацыю пра Курапаты, каб выпрацаваць агульную афіцыйную пазіцыю праваслаўнай царквы.

Напрыканцы ўдзельнікі набажэнства ўсклалі кветкі і свечкі да памятнага каменя на Галгофе.

Апошнія навіны