BE RU EN

Рост ВУП Польшчы за першы квартал склаў 4,6%

  • 16.05.2019, 15:48

Гэта добры прагноз на ўвесь год.

Звесткі за першы квартал - гэта добры прагноз на ўвесь год - так міністр інвестыцый і развіцця Польшчы Ежы Квяцінскі пракаментаваў звесткі Цэнтральнай статыстычнай управы што да ВУП за першы квартал. Аб гэтым паведамляе «Радыё Польшча».

Згодна з ацэнкай Цэнтральнай статыстычнай управы, эканоміка Польшчы ў першыя тры месяцы гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года развівалася з хуткасцю 4,6 адсотка.

Прагназуецца, што цягам усяго 2019 года рост гэтага паказчыка складзе 4,5 адсотка.

Апошнія навіны