Сёння другі паўфінал «Еўравізіі 2019»: што ўбачаць гледачы
- 16.05.2019, 13:37
На сцэне выступяць удзельнікі конкурсу і запрошаныя зоркі.
Паводле вынікаў першага паўфіналу, далей праходзяць 10 удзельнікаў. Цяпер уся ўвага прыкаваная да 18 канкурсантаў, якія ўдзельнічаюць у сённяшнім другім паўфінале «Еўравізіі-2019. Таксама ў шоў возьмуць удзел запрошаныя зорныя госці Shalva Band і Lior Suchard, піша сайт segodnya.ua.
Другі паўфінал 64-га конкурсу «Еўравізіі» адбудзецца ў Тэль-Авіве 16 траўня. 10 краін з найвышэйшымі баламі выйдуць у фінал, які будзе праходзіць у суботу, 18 траўня. Шоў будуць весці Бар Рафаэлі, Эрэз Тал, Асі Азар і Люсі Аюб.
Удзельнікі другога паўфіналу «Еўравізіі 2019»:
Арменія: Srbuk (Србуі Саргсян) - Walking Out
Ірландыя: Сара МакТэрнан - 22
Малдова: Ганна Адабеску - Stay
Швайцарыя: Лука Хані - She Got Me
Латвія: Carousel - That Night
Румынія: Эстэр Пеоні - On a Sunday
Данія: Leonora (Леанора Колмар Эпсэн) - Love Is Forever
Швэцыя: Джон Лундвік - Too Late For Love
Аўстрыя: PÆNDA (Габрыэла Хорн) - Limits
Харватыя: Рока - The Dream
Мальта: Мікеле - Chameleon
Літва: Юрый Векленка - Run With The Lions
Расея: Сяргей Лазараў - Scream
Албанія: Яніда Малічы - Ktheju tokës
Нарвегія: KEiiNO - Spirit in the Sky
Нідэрланды: Дункан Лоўрэнс - Arcade
Паўночная Македонія: Тамара Тадэўска - Proud
Азербайджан: Chingiz (Чынгіз Мустафаеў) - Truth
Гледачы могуць прагаласаваць за свае ўлюбёныя песні, калі яны знаходзяцца ў адной з 18 краін-удзельніц, а таксама ў Вялікай Брытаніі, Італіі ці Нямеччыне. Лініі галасавання адкрываюцца, як толькі вядоўцы абвяшчаюць пра гэта.
Запрошаныя зоркі
У другім паўфінале выступіць гурт Shalva Band, які выканае кампазіцыю A Million Dreams.
Гурт складаецца з васьмі таленавітых музыкаў з абмежаванымі магчымасцямі. Shalva - гэта ізраільская асацыяцыя для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і калектыў з'яўляецца адной з самых знакамітых яе праграм.
Музыкі збіраліся прэзентаваць Ізраіль на «Еўравізіі 2019», а цяпер іх запрасілі выступіць у якасці спецыяльных гасцей на сённяшнім шоў.
Ліёр Сухард
Таксама ў якасці адмысловага госця выступіць Ліёр Сухард, ізраільскі менталіст і самаабвешчаны «містыфікатар», які дэманструе «звышнатуральныя забавы».
Выступ траіх фіналістаў
Прадстаўнікі Нямеччыны, Італіі і Вялікай Брытаніі, якія аўтаматычна патрапілі ў гранд-фінал, таксама возьмуць удзел у сённяшнім шоў.
Калі лініі для галасавання будуць адкрытыя, удзельнікі S! Sters, Mahmood і Michael Rice будуць даваць інтэрв'ю і паказваць відэа іх генеральных рэпетыцый, каб гледачы маглі пазнаёміцца з артыстамі ды іх песнямі.