BE RU EN

Улады пачалі пілаваць дрэвы ў Курапатах

  • 16.05.2019, 11:58

Прадстаўнікі лясгаса пілуюць і вывозяць дрэвы з урочышча.

У Курапатах раніцай 16 траўня прадстаўнікі лясгаса пілуюць і вывозяць старыя дрэвы. Пра гэта ПІША тэлеграм-канал «Абарона Курапатаў«, паведамляе «Белсат».

Як адзначыў у Facebook грамадскі актывіст Яўген Батура, таксама ёсць інфармацыя, што плануецца пілаваць і старыя крыжы.

Нагадаем, што 14 траўня Лукашэнка даручыў пабудаваць да 2021 года Нацыянальны выставачны цэнтр на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтра «Экспабэл», якая мяжуе з Курапатамі.

Апошнія навіны