BE RU EN

БЧ: Для куплі білета на цягнік спатрэбіцца новая інфармацыя

  • 16.05.2019, 11:27

Прозвішча і нумара дакумента пасажыра будзе недастаткова.

З 16 траўня пашыраецца пералік звестак, якія пасажыр павінен паведаміць білетнаму касіру пры афармленні праязных дакументаў на міжнародны цягнік, паведамляе прэс-служба БЧ.

Цяпер акрамя прозвішча і нумара дакумента, які засведчвае асобу, неабходна дадаткова падаць інфармацыю пра імя і дату нараджэння пасажыра.

Аналагічная інфармацыя спатрэбіцца і пры афармленні электронных праязных дакументаў.

Новае правіла звязана з пытаннямі забеспячэння памежнай бяспекі.

Апошнія навіны