BE RU EN

Святаслаў Вакарчук прадставіў каманду партыі, з якой пойдзе на выбары

  • 16.05.2019, 11:16

Украінскі музыка прадставіў каманду партыі «Голас».

Лідар гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук прадставіў каманду сваёй партыі «Голас», з якой пойдзе на парламенцкія выбары.

Як паведамляе ТСН, у яе склад увайшлі Юлія Кліменка, экс-намеснік міністра эканомікі ва ўрадзе рэфарматараў;

Яраслаў Юрчышын, грамадскі актывіст і экс-старшыня праўлення антыкарупцыйнай арганізацыі Transparency International Украіна.

Юрый Сакалоў, доктар медыцынскіх навук і піянер у галіне кардыяхірургіі.

Андрэй Шараскін, актор, рэжысёр і камандзір роты, якая бараніла Данецкі аэрапорт.

Саламія Баброўская, грамадская актывістка, валанцёрка, выканаўца абавязкаў старшыні Адэскай АДА 2016-2017 гадоў.

Апошнія навіны