«Маме здалося, што яна танчыць з нагамі ў гіпсе»
- 15.05.2019, 15:14
Як сацсеткі адрэагавалі на выступ Зены.
Вось і зноў да нас прыйшла «Еўравізія» – конкурс, які нікому не цікавы (як пішуць у каментарах), але які чамусьці ўсе абмяркоўваюць. Беларуская ўдзельніца Зена выступіла ў першым паўфінале і прайшла далей. Усяго шосты раз у гісторыі Беларусі! Як яе выступ успрынялі ў сацсетках – tut.by сабраў рэакцыю беларусаў.
Народная прыкмета: кожны год перад «Еўравізіяй» беларусы ўспамінаюць, што ў іх дома ёсць тэлевізар. І абавязкова дзеляцца ягонымі фотачкамі.
За пяць хвілінаў да пачатку Віктар Дробыш запосціў відэа. Вось чым перад стартам займалася беларуская ўдзельніца Зена (яна ж Зіна Купрыяновіч).
А вось чым – пасля выступу.
Беларусы, як заўсёды, не могуць змірыцца. Камусьці Зена вельмі спадабалася.
Для некага ейны выступ падаўся правалам.
Многіх чамусьці ўсхваляваў узрост Зены.
Прайшліся ў сацсетках нават пра абутак дзяўчыны.
Але важна, што многія, убачыўшы выступ беларускі, сваё меркаванне памянялі!
Даведаўшыся пра тое, што Зена прайшла ў фінал, многія не маглі паверыць у такое шчасце.
Але і не стараліся надта гэтае шчасце схаваць.
Сёй-той меркаваў, што Зена выйшла ў фінал толькі таму, што першы паўфінал быў даволі слабым.
Але некаторыя ў ёй ніколі і не сумняваліся.
На некалькі хвілінаў у беларусаў з'явілася надзея, але не спраўдзілася.
Карыстальнікі сацсетак не з Беларусі да беларускай удзельніцы былі больш добрыя.
Нехта параўноўваў яе з Брытні Спірс.
А тут – з Ціфані Батчэр.
Хоць, вядома, у гледачоў «Еўравізіі» і былі сумневы на ейны рахунак.