BE RU EN

ЗША выводзяць частку дыпламатаў з Ірака

  • 15.05.2019, 13:25

Краіну павінны пакінуць супрацоўнікі амбасады ў Багдадзе і консульства ў Арбіле.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША распарадзіўся вывесці з Ірака частку амерыканскіх дыпламатаў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на заяву амбасады ЗША ў Іраку.

Краіну павінны пакінуць супрацоўнікі амбасады ў Багдадзе і консульства ў Арбіле, чые абавязкі не так запатрабаваныя.

"Выкананне звычайных візавых паслуг у абодвух прадстаўніцтвах будзе часова прыпыненае", - паведамілі ў пасольстве.

Пра прычыны пастановы ў заяве не паведамляецца. Зрэшты, пра гэты крок было абвешчана пасля заяваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра сур'ёзнасць іранскай пагрозы і абвяшчэнне ЗША аб разгортванні на Блізкім Усходзе дадатковай сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot.

ЗША таксама падвысілі ступень баявой гатоўнасці амерыканскіх падраздзяленняў, якія дзейнічаюць у Іраку ды Сірыі ў антытэрарыстычнай аперацыі "Нязломная рашучасць".

Раней Іран абвясціў, што спыняе выконваць частку абмежаванняў у сваёй ядзернай праграме, і прыстрашыў ўзмацніць ядзерную дзейнасць, калі краіны-ўдзельніцы ядзернага пагаднення не абароняць Тэгеран ад санкцый ЗША.

Апошнія навіны