BE RU EN

NEXTA: Раскрыты лукашэнкаўскі рэцэпт «зніжэння беспрацоўя»

  • 15.05.2019, 12:11

Злашчасную плёнку ў менскім пераходзе лепяць другім разам.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале распавёў блогер NEXTA.

"Вы не паверыце, але плёнку-самаклейку, якую пазаўчора клеілі, а ўчора аддзіралі са сцен падземнага пераходу станцыі метро "Плошча Леніна" (выхад да ФМА БДУ), сёння ізноў лепяць на ранейшае месца.

Здаецца, мы раскрылі страшную лукашэнкаўскую таямніцу - рэцэпт зніжэння беспрацоўя ў краіне".

Апошнія навіны