BE RU EN

Пампэа распавёў пра супярэчнасці на перамовах з Пуціным у Сочы

  • 15.05.2019, 9:59

ЗША і Расея маюць розныя погляды што да Украіны.

Масква і Вашынгтон маюць розныя погляды што да Украіны, заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа пасля сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе nv.ua.

"Ёсць моманты, дзе мы маем вельмі розныя падыходы. Вы згадалі пра Украіну. Мы маем розныя погляды на тое, у якім кірунку Украіна рухаецца", - сказаў ён.

Пампэа дадаў, што гаворка ідзе пра спробы знайсці развязанні, кампрамісы, месцы, дзе ёсць узаемная цікавасць, каб можна было дамагчыся прагрэсу ў самых складаных пытаннях.

"Але кожны з нас вельмі выразна разумеў на што мы гатовыя пайсці, і рэчы, якія мы не былі гатовыя рабіць, і мы будзем далей працаваць над кожнай з іх", - рэзюмаваў ён.

14 траўня дзяржсакратар Майк Пампэа здзейсніў афіцыйны візіт у Сочы, дзе правёў перамовы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. На парадку дня - абмеркаванне "ўсяго спектра двухбаковых і шматбаковых праблем".

Апошнія навіны