BE RU EN

Cергей Міхалок прэзентаваў кліп на песню з альбома DREZDEN

  • 14.05.2019, 12:21

У відэа на песню «Каалы» шмат разважанняў і алегорый.

«Каалы» - чацвёрты сінгл з дэбютнай кружэлкі DREZDEN, на які Сяргей Міхалок і ягоная каманда прэзентуюць афіцыйны відэакліп. DREZDEN не здраджвае сабе: як і ў папярэдніх працах калектыву, у відэа поўна разваг і алегорый, якія разгадваць гледачам давядзецца самастойна.

- Для мяне «Каалы» - гэта роздум пра верагодную магчымасці чалавека забяспечыць сабе бясконцае жыццё пры дапамозе тэхналогій у эру татальнага касмічнага і лічбавага прагрэсу. Калі жыццё не абмежаванае часам, да яго выпрацоўваецца талерантнасць, заканчваюцца ўражанні, заціхае музыка ў галаве, таму што ўсё ўжо праслухана і даўно заўважана. Герой - пажылы няўчасны чалавек, народжаны ў другой палове 20-га стагоддзя, адпраўляецца па порцыю задавальнення ад мінулага, набор зачэпак за жыццё з ягонымі пахамі і сюжэтамі. Паводле правілаў сістэмы ягонага новага бясконцага жыцця, дазволена марнаваць абмежаваны час на сувязі з мінулым. Падчас чарговага падарожжа механізм даў збой і запусцілася дэфрагментацыя дыска з мінулым, дзе выбліскамі ўспамінаў ззяе ціхамірнасць, любоў і жыццё. Аднак у гэтага відэа можа быць і альтэрнатыўная гісторыя. Якая - вызначаць вам, - пракаментаваў сваю новую працу музыкант.

Апошнія навіны