BE RU EN

Рэйс «Аэрафлота» падаў сігнал бедства на просьбу дыспетчараў Беларусі

  • 14.05.2019, 11:27

Самалёт накіроўваецца з Калінінграда ў Маскву.

Рэйс, які накіроўваецца з калінінградскага аэрапорта ў Маскву, выконвае палёт у штатным рэжыме. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе «Аэрафлота».

Сігнал бедства самалёт падаваў для тэставання сістэмаў, растлумачылі ў авіякампаніі. «Паветранае судна выконвае палёт у штатным рэжыме. Пасадка запланаваная паводле раскладу. На просьбу кіравання паветранага руху праводзілася праверка сігналу», - паведаміў прадстаўнік «Аэрафлота» Максім Фяцісаў. Ён адзначыў, што тэставанне рабілася на просьбу беларускіх дыспетчараў.

«Інфармацыя пра сігнал бедства не адпавядае рэчаіснасці. З бортам усё нармальна», - пацвердзілі ў прэс-службе АрУС (Дзяржаўная карпарацыя арганізацыі паветранага руху).

Пра тое, што рэйс «Аэрафлота» Калінінград - Масква падаў сігнал бедства і рыхтуецца да пасадкі ў Шарамеццеве, паведаміў тэлеграм-канал Mash. «У небе борт знаходзіўся ўжо 40 хвілінаў. Пасля сігналу Боінг 737 прадоўжыў маршрут у Шарамеццева, цяпер рыхтуецца да пасадкі», - гаварылася ў паведамленні.

Апошнія навіны