BE RU EN

Пад Гародняй павесіўся памежнік-кантрактнік

  • 14.05.2019, 10:33

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Смаргонскай памежнай групе.

13 траўня ў Смаргонскай памежнай групе павесіўся вайсковец кантрактнай службы 34-гадовы прапаршчык Гудзіма, паведамляе блогер NEXTA ў сваім Telegram-канале.

Са звестак блогера, прапаршчык служыў кіроўцам. Каб скончыць жыццё самагубствам, ён адправіўся ў бацькоўскі дом у вёсцы Солы. У памежніка засталіся жонка і двое дзяцей.

Як адзначае блогер, у гэтай вайсковай часці гэта ўжо як мінімум трэці выпадак самагубства. Першы адбыўся ў 2016 годзе, прычым памежніку заставалася два месяцы да дэмабілізацыі. А ў канцы 2018 года тут нібыта павесіўся старшына памежнай заставы.

Апошнія навіны