BE RU EN

Зяленскі апублікаваў зварот рэлігійных лідараў да жыхароў Крыма і Данбаса

  • 13.05.2019, 18:18

Новаабраны прэзідэнт Украіны апублікаваў ролік са зваротам іерархаў розных канфесій да жыхароў акупаваных тэрыторый.

Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа са зваротам іерархаў розных канфесій да жыхароў Данбаса і Крыма. Запіс размешчаны на яго старонцы ў Facebook у панядзелак, 13 траўня.

У роліку няма звароту звершніка Праваслаўнай царквы Украіны, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія.

У той жа час, сярод тых, хто звярнуўся - ганаровы патрыярх Філарэт, кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Ануфрый, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў, духоўныя лідары мусульман Украіны і прадстаўнікі Рады рабінаў Украіны.

У сваім звароце кіраўнікі рэлігійных канфесій заявілі, што Украіна немагчымая без Крыма і Данбаса і яны моляцца за аб'яднанне краіны і надыход міру.

Апошнія навіны