BE RU EN

Банкі папярэджваюць беларусаў аб новай ашуканскай схеме

  • 13.05.2019, 17:37

Людзей завабліваюць 1000 рублёў за апытанне.

У сеціве з'явіліся сайты, дзе беларусам прапануюць паўдзельнічаць у рэкламных акцыях і кампаніях - так, за 5-хвіліннае апытанне можна атрымаць тысячу рублёў на сваю картку, піша «Вечерний Гродно».

Аўтарамі такой прывабнай прапановы з'яўляюцца ашуканцы, а іх мэтай - даведацца асабістыя звесткі ўладальнікаў банкаўскіх картак, каб у далейшым скрасці з яе грошы.

Як адзначаюць у «Белінвестбанку», інфармацыя аб рэкламных кампаніях і акцыях, якія праводзяцца банкамі, распаўсюджваецца праз афіцыйныя акаўнты ўстаноў у сацыяльных сетках і карпаратыўныя сайты.

Каб засцерагчы свае зберажэнні, не трэба паведамляць трэцім асобам звесткі аплатнай карткі: поўны нумар, тэрмін дзеяння, CVC/CVV код, коды пацверджання, а таксама паролі 3D-Secure. Не выдавайце звесткі, якія тычацца вашага ўліковага запісу ў Інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу. Каштоўнасць для махляроў уяўляюць перш за ўсё лагін, пароль і сеансавы ключ.

Апошнія навіны