BE RU EN

Даляр падаражэў на таргах у Менску

  • 13.05.2019, 14:14

Расейскі рубель патаннеў.

На валютных таргах у Менску 13 траўня амерыканская валюта падаражэла, а еўра і расейскі рубель патаннелі.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр падаражэў на Br0,0019 да Br2,0988 за $1 (на таргах 11 траўня - Br2,0969 за $1).

Еўра патаннеў на Br0,0005 да Br2,3571 за 1 еўра (на таргах 11 траўня - Br2,3576 за 1 еўра).

Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0168 і складае Br3,208 за 100 расейскіх рублёў (11 траўня - Br3,2248 за 100 расейскіх рублёў).

Апошнія навіны