BE RU EN

У панядзелак ў Беларусі чакаецца да +23 градусаў

  • 12.05.2019, 19:44

У найбліжэйшыя дні, 13 траўня, у Беларусі чакаецца надвор'е са зменнай воблачнасцю.

Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе слабы, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-23 са знакам плюс, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны