BE RU EN

Фотафакт: непадалёк ад Камароўкі паставілі гіганцкія шахматы

  • 12.05.2019, 17:45

Каля метровых ладдзей, каралёў, каралеваў і коней актыўна фатаграфуюцца мясцовыя жыхары.

Каля менскай школы № 28, якая знаходзіцца на скрыжаванні Кульман і Багдановіча, на тыдні з'явіліся незвычайныя шахматныя фігуры. Каля метровых ладдзей, каралёў, каралеваў і коней актыўна фатаграфуюцца мясцовыя жыхары, адначасна дзякуючы за новую лакацыю адміністрацыі школы, піша CityDog.

ФОТА: CITYDOG.BY

Але, як высветліла выданне, усталяваў фігуры «Зелянбуд» Савецкага раёна. На прадпрыемстве апавялі, што шахматы з'явіліся «ў рамках актуальнага ўтрымання тэрыторыі».

– Гэта такі новы арт-аб'ект раёна. Мы ўжо ўсталявалі і іншыя аб'екты: дрэва з штучнай травы ў скверы на Камароўцы, сімвал Еўрапейскіх гульняў Лісяня Лесіка – на ўездзе ў горад.

Шахматныя фігуры мы заказвалі ў кампаніі «АрбатТрэйд»: яны перамаглі ў тэндары на выраб аб'екта. Чаму менавіта шахматы? Ну, якая ідэя прыйшла ў галаву, такую і абралі для рэалізацыі.

ФОТА: CITYDOG.BY
ФОТА: CITYDOG.BY
ФОТА: CITYDOG.BY
ФОТА: CITYDOG.BY
ФОТА: CITYDOG.BY
ФОТА: CITYDOG.BY

Апошнія навіны