BE RU EN

Тут робяць мільярды: Як выглядаюць офісы крамянёвай даліны Ізраіля

  • 12.05.2019, 16:31

Ізраільская індустрыя высокіх тэхналогій толькі за 2018 год атрымала ад экспарту 51 млрд даляраў.

Калі некаму цяжка ўявіць беларускі ПВТ гадоў праз 20, то ён яшчэ не быў у крамянёвай даліне Ізраіля. Мясцовая індустрыя высокіх тэхналогій толькі за 2018 год атрымала ад экспарту 51 млрд даляраў. IT-кампаніі патанаюць не толькі ў інавацыях, але і раскошы: офісы-пентхаусы, фасады з зеляніны, газоны на даху, душавыя з панарамным выглядам і лаўнж-зоны для вечарынак – чаго толькі не робяць дзеля айцішнікаў. Уладальнік ацяпляльнага бізнэсу Дзяніс Гота, які перамог у startup-туры ад Альфа-Банка за найлепшае стаўленне да кліентаў, падзяліўся з праектам «Стартап абяцаны» фотаздымкамі і ўражаннямі. І так, найлепш прыбраць ад экранаў калегаў-праграмістаў, піша tut.by.

На фота ніжэй – месца, дзе знаёмяць ізраільскіх стартапераў і інвестараў. Офіс належыць Start-Up Nation Central – некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца развіццём інавацыяў за кошт ахвяраванняў. Прастору падзялілі на перамоўкі і аформілі ў духу мінімалізму: неатынкаваныя калоны, рэдкія перагародкі, просценькія канапы з узорыстай абіўкай. Увогуле, поўная адсутнасць строгасці і пафасу.

Источник: tut.by

Штаб-кватэра StoreDot – гэта не столькі офісы, колькі лабараторыі. Навукоўцы працуюць над тэхналогіяй хуткай зарадкі батарэй – усяго за пяць хвілінаў. Гумовыя «рукі» патрэбныя для стварэння нейтральнага асяродку, у якім праходзяць эксперыменты: на пласціны наносяць рэагенты і здымаюць паказнікі. Сярод заснавальнікаў – адзін з распрацоўнікаў флэш-памяці Сямён Ліцін, які пераехаў у Тэль-Авіў з Пермі.

Источник: tut.by

Будынак цэнтра інавацый Capsula нагадвае фантазію футурыста – галоўная перамоўная ў форме дырыжабля быццам «прарэзала» хол. Звонку сфера пакрытая металам, а ўнутры аздобленая дрэвам. А самае цікавае, што ўсё гэта створанае з ініцыятывы ўніверсітэта ў дапамогу стартаперам і маладым навукоўцам.

Источник: tut.by

Прэзентацыі ў Technion – вядомым інжынерным ВНУ – праводзяць у 3D-зале. Праектары раўнамерна пакрываюць усе сцены ў радыусе 360 градусаў, ствараючы аб'ёмны малюнак. На сферычны экран выводзяць як мудрагелістыя формулы, так і фільмы пра нобелеўскіх лаўрэатаў.

Источник: tut.by

Увогуле, у Technion захопленыя робатамі. На ўніверсітэцкай экспазіцыі з гонарам паказваюць механічнага «чарвяка» для пошуку людзей пад заваламі пасля землятрусаў (для Ізраіля гэта актуальна) і робата-хірурга, які дапамагае праводзіць складаныя аперацыі на пазваночніку.

Источник: tut.by

А вось так выглядаюць фасады ў эка-будынку Check Point – кампаніі, якая зарабляе мільярды на кібербяспецы. На кожным паверсе высадзілі дэкаратыўныя дрэвы і атрымалі «зялёныя сцены». Цяпер гэта ўважаецца сусветным трэндам.

Источник: tut.by

Унутры нязгорш. Каля ўваходу ўладкавалі басейн для медытацый і залу для прэзентацый: можна сесці за любы кампутар і даведацца больш пра кампанію. А на інтэрактыўны экран вывелі мапу «сусветнага панавання» – ключавыя мэты ў кожнай краіне. Калі сядзеце ў ліфт і падымецеся на дах – трапіце ў лаўнж-зону пад адкрытым небам.

Источник: tut.by

У офісе-пентхаусе працуюць праграмісты AppsFlyer – аднаго з распрацоўнікаў праграмаў для мабільнага маркетынгу. Мала таго, што з працоўных месцаў развінаецца шыкоўны відарыс на горад, дык яшчэ на даху высадзілі газон і паставілі намёт – можна глядзець фільмы або збірацца з калегамі вечарамі. Працаваць можна хоць уначы – офіс ніколі не зачыняюць.

Источник: tut.by

Каб не заблытацца, ля кожнай перамоўкі ўсталяваны дысплэй з раскладам. Хто забраняваў – той і карыстаецца. Для беларусаў вылучылі цэлыя 3,5 гадзіны.

Источник: tut.by

У бізнэс-цэнтры Labs, дзе, сярод іншага, працуюць над штучным інтэлектам, развіваюць ідэю «матывавальнага офіса». Дапамагаюць працаваць вялікі буфет з кухняй, пакоі для прэзентацый або... кінапрагляду, трэнажорная зала і душавая з амаль панарамным выглядам на наваколле.

Источник: tut.by

У «рэактары», які палохае сваёй назвай, працуе Microsoft for Startups – падраздзяленне вядомай карпарацыі. Акселератар стартапаў прытрымліваецца простай мадэлі: прапануе таленавітым хлопцам з ідэямі дах над галавой, а самых перспектыўных яшчэ і фінансуе.

Источник: tut.by

Голыя бетонныя сцены ў канферэнц-зале, можа, каго і бянтэжаць, але толькі не Microsoft. Тут збіраюць ізраільскіх стартапераў на разнастайныя канферэнцыі і «мітынгі». Галоўную сцяну размалявалі будынкамі-бутэлькамі. Інтэр'ер максімальна аскетычны.

Источник: tut.by

Тыповы хаб для распрацоўкі сайтаў у Тэль-Авіве. Офіс Wix уяўляе з сябе каворкінг з інтэр'ерам у стылі лофт, дзе ёсць усё неабходнае для працы і адпачынку. На сцяне – матывавальныя лозунгі і вялізныя карцінкі.

Источник: tut.by

А гэта ўжо Менск – «Альфа-бізнэс Хаб» ад Альфа-Банка на Нямізе, 5, дзе прадстаўнікі малога бізнэсу могуць бясплатна працаваць, ладзіць сустрэчы і нарады. Усярэдзіне – працоўныя месцы з бясплатным Wi-Fi і кампутарамі, лаўнж-зона з скуранымі канапамі, перамоўныя з праектарамі, кавярня і палотны поп-арту для натхнення. Патрапіць усярэдзіну можна вольна, хіба што перамоўкі просяць браняваць загадзя.

Апошнія навіны