BE RU EN

Змова сілавікоў супраць Лукашэнкі?

  • 12.05.2019, 15:06

Дзяржсакратар Рады бяспекі Зась апавёў пра арышт свайго намесніка Уцюрына.

Самае гучнае затрыманне апошняга часу пракаментаваў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, паведамляюць naviny.by.

29 красавіка на некаторых інтэрнэт-рэсурсах з'явілася паведамленне пра затрыманне супрацоўнікамі КДБ намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі, былога кіраўніка Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына.

Пазней спецслужба пацвердзіла арышт, паведаміўшы, што яго ўзялі на хабары ў 148,6 тыс. даляраў.

Праз некаторы час з'явіліся чуткі, што Уцюрын быў нібыта датычны да змовы ў скіданні Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння Зась назваў такую інфармацыю «лухтой»: «Чуткі і ўкіды пра нейкую змову ў сувязі з гэтай справай – гэта лухта».

Як паведамляе Sputnik, дзяржсакратар запэўніў, што гаворка ідзе выключна пра карупцыйнае злачынства.

Аляксандр Лукашэнка 9 траўня заявіў, што не дазволіць, каб у Беларусі паўтарылася сітуацыя, як сёння ў Венесуэле.

Апошнія навіны