BE RU EN

Беларусы напісалі загалоўную музычную тэму для серыяла на Netflix

  • 11.05.2019, 18:47

Трэк AMBASSADOR21 з'яўляецца музычнай тэмай серыяла Love, Death&Robots.

Зміцер Безкаравайны прымеціў у сябе ў Фэйсбуку: «Высвятляецца! Трэк беларусаў AMBASSADOR21 з'яўляецца музычнай тэмай серыяла Love, Death&Robots, які выйшаў гэтай вясной на Netflix. І нават у афіцыйным трэйлеры гучыць», піша The Village Беларусь.

«Каханне, смерць і робаты» (Love, Death&Robots) - гэта калекцыя з кароткаметражных анімацыйных фільмаў, якія ў асноўным ўяўляюць сабой спалучэнне навуковай фантастыкі, фэнтэзі, жахаў, кіберпанку і чорнага гумару, пры гэтым факусуюцца на дарослых тэмах, такіх як расізм , вайна, свабода волі, прырода і сутнасць чалавека. Першы сезон, які складаецца з 18 серый, выйшаў на сэрвісе Netflix у сакавіку сёлета.

Паводле стану на 10 траўня ў серыяла рэйтынг 74% «свежасці» на RottenTomatoes (31 рэцэнзія); паказчык 8,7 балаў з 10 (48 323 ацэнкі) на IMDb і 8,231 бала з 10 (21 541 адзнака) на «Кинопоиске».

AMBASSADOR21 - музычны дуэт з Менска, які з'явіўся ў снежні 2001 года. Гурт выпусціў некалькі альбомаў.

Апошнія навіны