BE RU EN

Сіноптыкі прагназуюць моцныя навальніцы

  • 11.05.2019, 13:35

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі ў другой палове дня праз навальніцы.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У перыяд з 13-й да 19-й на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня.

У Менску навальніца прагназуецца ў перыяд з 15-й да 19-й.

У сувязі з гэтым абвешчанае штармавое папярэджанне.

Апошнія навіны