BE RU EN

Куды паехаць на Вялікдзень у Еўропу

  • 9.04.2019, 12:42

Найлепшыя кірункі для велікоднага падарожжа.

Неўзабаве хрысціяне будуць адзначаць самае вялікае рэлігійнае свята года - Вялікдзень-2019. Калі вы яшчэ не вызначыліся, куды паехаць на Вялікдзень у Еўропе-2019, як адпачыць, куды пайсці і як добра прабавіць час, segodnya.ua раяць вам найлепшыя кірункі для велікоднага падарожжа.

Куды паехаць на Вялікдзень у Еўропе 2019:

Прага, Чэхія

Фота: Depositphotos

Рэкамендуем убачыць святкаванне Вялікадня-2019 у Празе, дзе 21 красавіка плануецца велізарная колькасць забаўляльных падзей. Самыя цікавыя імпрэзы, як звычайна, праходзяць на Старамесцкай і Вацлаўскай плошчы, дзе ладзяцца кірмашы з музыкай, танцамі, пачастункамі, а таксама праводзіцца дэгустацыя пуншу. У цэнтры старога горада можна будзе купіць шмат сувенірнай велікоднай прадукцыі, пакаштаваць традыцыйныя чэшскія стравы (трдэлнікі, пірагі "іўдушкі", кулічы), сваімі рукамі сплесці бізун-памлазку, зрабіць трашчотку або расфарбаваць велікоднае яйка.

Галоўныя дні Вялікадня - гэта Зялёны Чацвер, Вялікая пятніца і Белая субота. Адзначаюцца яны ў апошні тыдзень перад Вялікаднем.

Вена, Аўстрыя

Фота: Depositphotos

Велікодныя святы ў Вене, якая прызнаная найлепшым горадам для пражывання, дўжацца два тыдні. І ўвесь гэты час у сталіцы працуюць традыцыйныя рынкі, якія радуюць багаццем і шырокім асартыментам вырабаў мастацкага рамяства і ласункаў. Самым маштабным велікодным мерапрыемствам з'яўляецца казачны базар на палацавай плошчы ў Вене. Праходзіць ён побач з былой імператарскай рэзідэнцыяй - палацам Шанбрун і гэта па-сапраўднаму гучнае і вясёлае відовішча.

Кракаў, Польшча

Фота: Depositphotos

Хоць Кракаў і не сталіца, але менавіта сюды перад Вялікаднем любяць прыязджаць турысты і самі палякі. Амаль уся тэрыторыя Старога горада ператвараецца ў суцэльны кірмаш, з цэнтрам на Рынкавай плошчы. Там можна набыць кветкі, дэкаратыўныя размаляваныя яйкі, фігуркі ягнят і зайцоў, сухакветы для вырабу "пальмавых галінак", цацкі і вырабы народных промыслаў.

У гэтыя дні тут таксама праходзяць фестывалі народнай музыкі і святы кветак, а таксама Фестываль смаку.

Апошнія навіны