BE RU EN

Дзесяць выкладчыкаў аграрнага каледжа ў Пінску трапіліся на хабарах

  • 8.04.2019, 18:24

Яны атрымлівалі ад студэнтаў хабар за здачу экзаменаў і кантрольных.

У Пінску пад крымінальныя справы трапілі выкладчыкі Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, паведамляе прэс-служба УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Паводле звестак аператыўнікаў, яны атрымлівалі ад студэнтаў хабар за здачу экзаменаў і кантрольных. БелТА ўдакладняе, што ў хабарах падазраюць дзесяцёх выкладчыкаў. На іх распачалі 15 крымінальных спраў. Усяго выкладчыкі атрымалі грошы і матэрыяльныя каштоўнасці на суму 3235 рублёў.

Некаторым ужо выстаўлены абвінавачанні, а іх справы накіраваныя ў суд горада Пінска і Пінскага раёна.

Апошнія навіны