BE RU EN

Беларусаў чакае пяць выходных запар

  • 8.04.2019, 16:59

Праз чатыры тыдні ў беларусаў будуць міні-вакацыі.

Праваслаўны Вялікдзень сёлета позні - 28 красавіка, таму Радаўніца будзе толькі 7 траўня, піша nn.by.

1 траўня (серада) - выходны. Потым 2, 3 і 4 (субота) давядзецца папрацаваць. Працоўны дзень з 6 траўня (панядзелак) перанесены як раз на 4 траўня.

Затым будзе адразу пяць выходных: з 5 да 9 траўня. Працоўны дзень з серады 8 траўня перанесены на 11 траўня (субота).

Потым два працоўныя дні: 10 і 11 траўня. І зноў выхадны: 12 траўня.

Ну а да лістапада больш пераносаў не будзе.

Апошнія навіны